Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала мужчыну, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расіі. Пятру С. ужо высунутыя фармальныя абвінавачанні. Прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын гаворыць, што органы сабралі доказы супрацы Пятра С. з расійскай выведкай:
- Агенцтва ўнутранай бяспекі высветліла, што мужчына заяўляў пра сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з выведкай іншай краіны супраць Польшчы. У сувязі з гэтым яго затрымалі і высунулі абвінавачанне. Трэба разумець, што сама гатоўнасць і заява пра магчымасць працы на карысць чужой выведкі з'яўляецца злачынствам.
Мужчына трапіў у арышт на тры месяцы.
ав