Беларуская Служба

Польскія жаўнеры выпраўляюцца ў Ліван

08.11.2019 12:21
Кантынгент у Ліване будзе складаецца з салдатаў 3 Батальёну механізаванай пяхоты з Старграду, туды таксама ўваходзяць вайсковыя лагісты і сувязісты з іншых частак.
Провады польскіх жаўнераў PAP/Marcin Bielecki

Больш за 200 польскіх вайсковых у складзе Часовых войскаў ААН накіроўваюцца ў Ліван. У Шчэціне праходзяць провады жаўнераў 12 Механізаванай брыгады.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, што пасля дзесяцігадовага перапынку Польскае войска вяртаецца ў гэту краіну. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Салох зачытаў ваеннаслужачым прэзідэнцкі ліст:

-Вы будзе працягваць шматгадовую традыцыю службы польскіх жаўнераў у блакітных касках. Вы далучыць свой высілак да міжнародных намаганняў на карысць утрымання міру і забеспячэння ўмоў нармальнага жыцця для тамтэйшых жыхароў.

Падчас міжнароднай місіі войскаў ААН у Ліване польскія жаўнеры разам, з ваеннымі з Ірландыі і Вугоршчыны будуць абараняць мірных жыхароў, праводзіць маніторынг «блакітнай лініі» і падтрымліваць урад Лівану ў галіне нацыянальнай бяспекі.

Польскія ваенны кантынгент у Ліване будзе складаецца з салдатаў 3 Батальёну механізаванай пяхоты з Старграду туды таксама ўваходзяць вайсковыя лагісты і сувязісты з іншых частак.

IAR/эж