Матэвуш Маравецкі напісаў ліст кіраўніку Netflix у сувязі з «гістарычнымі недакладнасцямі ў кінавытворчасці гэтай платформы». Гаворка ідзе аб геаграфічнай карце ў адным з эпізодаў серыяла пра Другую сусветную вайну, на якой пазначаны нямецкія лагеры смерці, але ў сучасных дзяржаўных межах Польшчы, без належных каментароў і тлумачэнняў.
У лісце кіраўніку Netflix Рыду Хастынгсу Матэвуш Маравецкі піша, што звяртаецца да яго як прэм'ер-міністр краіны, якая моцна пацярпела ў Другой сусветнай вайне.
«Шэсць мільёнаў нашых грамадзянаў – палякаў, габрэяў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў сталі ахвярамі нямецкага нацысцкага тэрарыстычнага рэжыму. Многія былі забітыя за спробу дапамагчы сваім габрэйскім суседзям», – нагадаў кіраўнік польскага ўрада.
Прэм’ер Маравецкі падкрэсліў, што частка адказнасці за памяць і ахову праўды пра Другую сусветную вайну ляжыць і на культурных інстытутах рынку і грамадства, у прыватнасці і на платформах, такіх як Netflix.
«На жаль, некаторыя матэрыялы, даступныя на вашай платформе, недакладныя да такой ступені, што зацяняюць гістарычныя факты і апраўдваюць рэальных віноўнікаў тых злачынстваў», – напісаў Матэвуш Маравецкі.
У якасці прыкладу ён прывёў серыял «Дʼябал па суседству», у якім «паказаная карта з няслушным размяшчэннем некалькі нямецкіх нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў у сучасных польскіх межах».
Прэмʼер-міністр Польшчы звяртае ўвагу на адсутнасць якіх-кольвечы каментароў або тлумачэнняў таго, што гэтыя лагеры кіраваліся і былі створаныя Нямеччынай. Матэвуш Маравецкі перакананы, што гэтая памылка была зроблена наўмысна, і выказаў надзею, што яна будзе аператыўна выпраўленая.
IAR/эж