Падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы, напярэдадні Дня знешнепалітычнай службы, прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што дзякуючы працы дыпламатаў можна было, у прыватнасці, падпісаць пагадненне аб павелічэнні прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы:
- Калі б не высілкі ўсіх, хто рыхтаваў гэтае пагадненне, хто вёў перамовы, дзясяткі а нават сотні гадзін аддаў для таго, каб падрыхтаваць гэтыя дакументы такім чынам каб іх прынялі абодва бакі. За гэтую пра, за службу для Польшчы, я вам хачу шчыра падзякаваць.
Заўтра, 16 лістапада, у Польшчы адзначаецца Дзень замежнай службы, гэта значыць свята дыпламатыі.
Уведзенае ў 2009 годзе свята нагадвае, што 16 лістапада 1918 года Юзэф Пілсудскі адправіў першае дыпламатычнае паведамленне аб узнікненні незалежнай польскай дзяржавы.
яс