З нагоды пачатку дабрачыннай акцыі ў многіх гарадах Польшчы прайшлі маршы арганізатараў і валанцёраў «Шляхетнай пасылкі», якія нагадалі пра неабходнасць дапамагаць людзям у патрэбе. Адзін з валанцёраў акцыі з Катавіцаў патлумачыў чаму заангажаваўся ў дабрачынную дзейнасць:
-Некалькі гадоў даму далучыўся да акцыі і ўжо не магу яе пакінуць. Калі ўжо раз трапляеш у гэты асяродак, не магчыма з ім развітацца – сапраўднае жаданне дапамагаць іншым.
Перад пачаткам акцыі на працягу некалькіх тыдняў вялася актыўная падрыхтоўка – яны вывучалі патрэбны абяздоленых жыхароў Польшчы.
На «Шляхетную пасылку» ужо чакаюць 3300 сем’яў у розных кутках Польшчы. Дабрачынная акцыя доўжыцца тры дыні. «Шляхетныя пасылкі» будуць дастаўленыя ў сем’і 7-8 снежня.
IAR/эж