Анджэй Дуда лічыць, што дадзены дакумент утрымлівае «прыхованую пазіцыю»:
-Пытанні, якія былі пастаўленыя Вярхоўным судом Польшчы, носяць палітычны характар, і павінны вырашацца ўнутры краіны. Суд Еўрапейскага Звязу не можа ўмешвацца і вырашаць за палякаў пытанні ўнутранай палітыкі, асабліва калі гаворка ідзе пра функцыянаванне судовай сістэмы. Гэта вельмі складаныя пытанні, звязаныя з асаблівасцямі працэсаў, якія адбываюцца ў Польшчы на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.
Нагадаем, Суд Еўрапейскага Звязу пастанавіў, што Вярхоўны суд Польшчы павінен разгледзець пытанне аб незалежнасці Дысцыплінарнай палаты.
Такім чынам, суддзі ў Люксембургу адказалі на пытанні Вярхоўнага суда Польшчы, які выказаў сумнеў у незалежнасці Дысцыплінарнай палаты. Суддзі таксама дадалі, што Вярхоўны суды мае права вырашаць, ці можа Дысцыплінарная палата разглядаць спрэчкі адносна адклікання суддзяў.
IAR/эж