Бясплатныя кансультацыі з юрыстамі для бацькоў і сустрэчы экспертаў з вучнямі і настаўнікамі – так у Рацібажы праходзіць Польскі дзень правоў дзіцяці. Гэтая падзея арганізаваная амбудсмэнам правоў дзяцей і мэрыяй гораду. Арганізатары паставілі мэту, каб перадаць інфармацыю і веды пра актуальныя законы.
Амбудсмэн правоў дзяцей Мікалай Паўляк гаворыць, што вельмі часта правы дзяцей розныя людзі ўспрымаюць па-рознаму:
- Чым з’яўляецца дабро дзяцей? Дзе яно? Няма прынятага вызначэння гэтага слова. Гэта вельмі цяжкія справы. Паўсюдным сцвярджэннем з’яўляецца тое, што гаворка ідзе пра найлепшы інтарэс дзіцяці. Але ён таксама не мае вызначэння. Кожны з нас разумее яго па-іншаму. Часцей за ўсё прыклад выносіцца з бацькоўскага дому.
Польскі дзень правоў дзіцяці закончыцца ў суботу ўрачыстасцю, спалучанай з уручэннем узнагародаў амбудсмэна правоў дзяцей.
ав