Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі выказаў надзею, што новыя прадстаўнікік ураду ў ваяводствах хутка прымуць адказнасць за працу на месцах.
На пасаду люблінскага ваяводы Прэм’ер Матэвуш Маравецкі прызначыў Леха Спраўку, лодскім ваяводам стаў Тобіяш Бохеньскі, Мазовію ўзначаліў Канстанты Радзівіл, а Вялікаполськае ваяводства ачоліў Лукаш Мікалайчык.
Міністр унутраных спрпаў Марыюш Каміньскі падчас цырымоніі прызначэння паведаміў, што чатыры новыя ваяводы з’яўляюцца вельмі дасведчанымі палітыкамі:
- Перакананы, што ўсе вы справіцеся з ускладзенымі на вас абавязкамі. Кантакт з грамадзянамі, выкананне асноўных грамадзянскіх патрэбаў і хуткая, надзвычай хуткая рэалізацыя абавязкаў – гэта сутнасць працы ваявод.
У сваю чаргу прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад у шчыльнай супрацы з ваяводамі, будзе паляпшаць працу дзяржаўных устаноў.
IAR/эж