У Сенаце адбываецца VI з’езд Федэрацыі польскіх СМІ на Усходзе, у якім прымаюць удзел журналісты з тэрыторый былой Усходняй Польшчы. Спікер Сенату Томаш Гродзкі на адкрыцці канферэнцыі зазначыў, што вышэйшая палата парламенту надалей будзе моцна падтрымліваць дзейнасць палякаў за межамі краіны. Тое, што палякаў аб’ядноўвае, гэта тоеснасць, культура і мова, а ў гэтым кантэксце важную ролю адыгрываюць польскія СМІ за мяжой – казаў Гродзкі:
- Шкалу выклікаў найлепш паказваюць лічбы: за мяжой жыве, як мяркуецца, ад 18 да 20 мільёнаў нашых суайчыннікаў. Вашая праца для інтэгральнасці Польшчы і польскіх меншасцяў з’яўляецца амаль бясцэнная. Заахвочваю вас не толькі высока трымаць штандар нашай Айчыны, але таксама штандар працы журналіста.
Федэрацыі польскіх СМІ на Усходзе ўзнікла ў 2014 годзе. Яна ўзнікла па ініцыятыве групы чалавек, якія займаліся папулярызацыяй польскасці на Усходзе.
ав