Беларуская Служба

Польскаму рынку не хапае працоўных рук

03.12.2019 14:12
Аналіз сітуацыі з працаўладкаваннем выявіў, што самыя вялікія чаканні ад прапановаў працы маюць людзі ва ўзросце ад 24 да 34 гадоў – пакаленне міленіялаў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnend3000/Shutterstock

Цягам апошняга года амаль 80% польскіх фірмаў адчулі клопат з пошукам новым працаўнікоў. Такія дадзеныя вынікаюць з даследавання, зладжанага варшаўскай Гуманітарна-эканамічнай акадэміяй і Business Centre Club.

Прадпрымальнікі сцвярджаюць, што не хапае супрацоўнікаў, якія валодаюць пэўнымі кваліфікацыямі. Аналітык Business Centre Club Збігнеў Журэк падкрэслівае, што ў патэнцыйных працаўнікоў выраслі фінансавыя спадзяванні, а не ўсе працадаўцы могуць іх заспакоіць. Збігнеў Журэк пералічыў асноўныя перашкоды для працаўладкавання.

-Занадта высокі цяжар страхавання. Таксама жорсткая заканадаўчая база, якая да таго ж пастаянна змяняецца.

Аналіз сітуацыі з працаўладкаваннем выявіў, што самыя вялікія чаканні ад прапановаў працы маюць людзі ва ўзросце ад 24 да 34 гадоў – пакаленне міленіялаў. У даследаванні, праведзеным Гуманітарна-эканамічнай акадэміяй і Business Centre Club удзельнічалі 99 працадаўцаў і 483 працаўнікі з розных фірмаў, яно мела месца сёлета ў лістападзе.   

IAR/эж