«Тыдзень нямецкага кіно» распачаўся ў горадзе Жэшув, што на паўднёвым усходзе Польшчы. Імпрэза стартуе паказам фільму «Маё дзяцінства і я» (ням. Der Junge muss an die frische Luft). «Тыдзень нямецкага кіно» – гэта культурнае мерапрыемства, якое знаёміць польскую публіку з навінкамі нямецкага кінематографа.
Сёлета «Тыдзень нямецкага кіно» праходзіць у Польшчы ўжо ў 20 раз, пра гэта паведаміла адна з арганізатараў імпрэзы выкладчык Жэшаўскага ўніверсітэту Агнешка Бук:
-Гэтыя фільмы паказваліся на розных кінафестывалях Еўропы, але перад усім на Берлінале. Выбар робяць польскія кіназнаўцы, якія працуюць у Інстытуце Гётэ, у Нюрнбергскім доме ў Кракаве і нямецкіх консульствах. Эксперты намагаюцца паказаць пэўны спектр нямецкага кіно.
«Тыдзень нямецкага кіно» праходзіць адразу ў 12 польскіх гарадах, галоўныя завадатары паказаў гэта – Інстытут Гётэ, Генеральнае консульства ФРГ, Нюрнбергскі дом і German Films.
IAR/эж