Ва ўрачыстасцях у Інстытуце Яд ва-Шэм будзе ўдзельнічаць прадстаўнік Польшчы, але не прэзідэнт, паведаміў дарадца Анджэя Дуды Павел Салэк (Paweł Sałek). Паводле неафіцыйных паведамленняў партала niezależna.pl, згаданым прадстаўніком будзе пасол Польшчы ў Ізраілі Марэк Магероўскі (Marek Magierowski).
Нагадваем, прэзідэнт Анджэй Дуда адмовіўся ад удзелу ў арганізаваных у Ерусаліме ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя вызвалення канцлагера ў Асвенцыме.
Прычынай гэткага рашэння з'яўляецца той факт, што арганізатары не прапанавалі польскаму прэзідэнту выступіць падчас урачыстасці. З іншага боку, сярод выступоўцаў будзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуціна.
- У сітуацыі, калі прэзідэнт краіны не накіроўваецца ў Ізраіль на ўрачыстасці, а ён не збіраецца туды ехаць, то Польшчу ў Ізраілі будзе прадстаўляць нехта іншы. Пакуль я не ведаю рангу польскага прадстаўніка.
Сусветны форум Халакосту (World Holocaust Forum) адбудзецца 23 студзеня ў Ерусалімскім музеі Яд ва-Шэм з нагоды 75-годдзя вызвалення нямецкага нацысцкага канцлагера “Аўшвіц-Біркенау” і Міжнароднага дня памяці Халакоста, які адзначаецца 27 студзеня. Яго галоўны арганізатар - расійскі алігарх Вячаслаў Мошэ Кантар.
Дырэкцыя Яд ва-Шэм паведаміла, што з-за “недахопу часу” падчас цырымоніі выступяць пяць лідараў краінаў-пераможцаў Другой сусветнай вайны: прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прынц Чарльз з Вялікабрытаніі і высокі прадстаўнік уладаў ЗША. У сваю чаргу ад імя вінаватых выступіць прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Акрамя таго, будуць выступаць прэм'ер-міністр і прэзідэнт Ізраіля, а таксама ізраільскія рабіны і былыя вязні канцлагера.
У сераду прэзідэнт Анджэй Дуда паведаміў, што не будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у Ерусаліме, паколькі арганізатары не запланавалі яго выступу. Паводле польскіх уладаў, адсутнасць польскага прэзідэнта сярод выступоўцаў - гэта “фальсіфікацыя гісторыі”.
аз