Беларуская Служба

Нармалізацыя польска-расійскіх адносінаў залежыць ад вяртання Крыму

12.01.2020 11:22
Нармалізацыя адносін Польшчы з Расіяй «не мае сэнсу» без крокаў з боку Масквы, у тым ліку вяртання Крыму Украіне.
Ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

На думку прэм’ра Польшчы Матэвуша Маравецкага, нармалізацыя адносін Польшчы з Расіяй «не мае сэнсу» без крокаў з боку Масквы, у тым ліку вяртання Крыму Украіне.

«Таксама Польшча лічыць неканструктыўнай ролю, якую Расія адыгрывае ў Сірыі», – дадаў прэм'ер Маравецкі. На яго думку, Еўрапейскі Звяз павінен захоўваць блізкія адносіны з ЗША, бо гэта дапаможа супрацьстаяць росту ўплыву Кітая і «гібрыдным нападам» з боку Расіі.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі выказаў надзею, што амерыканскія санкцыі ў дачыненні да фірмаў, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода «Паўночны паток 2» запаволяць рэалізацыю гэтага праекту. Пры гэтым кіраўнік польскага ўрада не спадзяецца на тое, што Масква адмовіцца ад пракладкі газаправода. Аднак, як падкрэсліў Маравецкі, у інтэрвʼю нямецкаму выданню Die Welt, неабходна пазбягаць «чорнага сцэнара», пры якім Расія шантажавала бы Еўропу прыпыненнем паставак газу.

IAR/эж