Беларуская Служба

Прэм’ер акрэсліў галоўныя выклікі для Польшчы на бліжэйшы час

12.01.2020 13:13
Прэм’ер падкрэсліў, што Польшчу чакае «спаборніцтва за лепшую і справядлівую гаспадарку».
.
М. Маравецкі PAP/Marcin Obara

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі заявіў, што «зялёная рэвалюцыя» і «рэвалюцыя лічбы» – гэта галоўны выклікі для польскай гаспадаркі ў бліжэйшыя гады.

Прэм’ер-мінсір Польшчы Матэвуш Маравецкі гаварыў пра гэта на навагодняй сустрэчы падкарпацкага аддзялення кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», якая адбывалася ў Жэшуве:

-Ад таго, як адкажа Польшча на гэтыя дзве рэвалюцыі, якія ўжо апанавалі ўвесь свет, залежыць поспех нашай гаспадаркі ў бліжэйшыя 10-20 гадоў. Магчыма нават на даўжэйшы тэрмін, калі зазірнуць у прышласць.

Матэвуш Маравецкі ўдакладніў, што польскі ўрад паставіў сабе на бліжэйшы тэрміны і будучыя 10 гадоў амбітныя мэты. Прэм’ер падкрэсліў, што Польшчу чакае «спаборніцтва за лепшую і справядлівую гаспадарку».

IAR/эж