Польшча рашуча асуджае затрыманне брытанскага амбасадара ў Іране, заявіла Міністэрства замежных спраў краіны. Роб Макер быў арыштаваны ў суботу нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі.
„Асабістая недатыкальнасць дыпламата - адзін з найстарэйшых прынцыпаў, датычных адносін паміж дзяржавамі, пацверджаных Венскай канвенцыяй 1961 года. Дыпламат не можа быць арыштаваны або ўтрымліваны пад вартай у любой форме”, - чытаем у заяве польскага МЗС у Твітары.
Раней пратэстанты, якія сабраліся каля будынка пасольства Вялікабрытаніі ў Тэгеране, спалілі брытанскі сцяг. Каля 200 удзельнікаў акцыі спявалі „Смерць Вялікабрытаніі”.
У Тэгеране ўжо другі дзень працягваюцца антыўрадавыя пратэсты. Яны пачаліся пасля таго, як Іран пацвердзіў, што іранская армія памылкова збіла ўкраінскі пасажырскі самалёт, які ляцеў з Тэгерана ў Кіеў.
аз