Учора ва ўсяе Польшчы і шматлікіх месцах у свеце прайшла чарговая дабрачынная акцыя “Вялікі аркестр святочнай дапамогі”. Акцыя прайшла ўжо 28-ы раз.
Паводле ўступных ацэнак, на дадзены момант былі сабраныя больш за 115 мільёнаў злотых. Канчатковая сума сабраных сродкаў будзе агучаная 8 сакавіка. Арганізатары не выключаюць, што сёлета будзе пабіты чарговы рэкорд.
Сёлета ў рамках акцыі “Вялікі аркестр святочнай дапамогі” валанцёры збіралі сродкі на закупку тэхнікі для дзіцячай медыцыны, а ўся акцыя прайшла пад лозунгам “Вецер у ветразі”. Акрамя таго, у святле трагічных падзеяў у Аўстраліі, арганізатары плануюць перадаць частку сабраных сродкаў пацярпелым ад пажараў жыхаром “чырвонага кантынента”.
Нагадваем, у 2019 годзе ў рамках штогадовай дабрачыннай акцыі былі сабраныя рэкордныя 176 мільёнаў злотых.
аз