Пра гэта на хвалі Польскага радыё сказаў міністр абароны Марыюш Блашчак:
– Мы ўжо завершылі перамовы ў справе пакупкі F-35 і засталіся толькі дробныя працэдуры.
Заключэнне дамовы на самалёты пятага пакалення, падводныя лодкі для ваеннай флоту і стварэнне Агенцтва па ўзбраенні – гэта самыя важныя планы Міністэрства абароны на новы год.
Міністр Блашчак сказаў, што яшчэ ў студзені Польшча падпіша дамову з ЗША аб пакупцы 32 самых сучасных самалётаў у свеце. – Польшча ўваходзіць у лік лідараў НАТА, дзякуючы прызначэнню 2% ВУП на абарону. Таму паяўляецца сучасная тэхніка, павялічваецца лічэбнасць войска. Адносіны з ЗША з’яўляюцца надзвычай важныя. Яны маюць самую моцную армію свету і з’яўляюцца лідарамі НАТА. Іх прысутнасць у Польшчы адпужвае магчымага агрэсара, – сцвердзіў Блашчак.
ав