Беларуская Служба

У мінулым годзе колькасць іншаземцаў вырасла на больш за 50 тысяч чалавек

16.01.2020 15:03
У мінулым годзе самы вялікі рост іншаземцаў тычыўся грамадзян Украіны і Беларусі.
Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0

На пачатку 2020 году віды на жыхарства ў Польшчы мелі 423 тысячы іншаземцаў. Гэта на 50 тысяч больш, чым годам раней – паінфармаваў прэс-сакратар Установы па справах іншаземцаў Якуб Дудзяк. На рост колькасці іншаземцаў паўплывалі ў асноўным грамадзяне Украіны. Усё часцей у Польшчу пераязджаюць беларусы і грузінцы.

З 423 тысяч іншаземцаў з відам на жыхарства 214,7 тысяч складалі ўкраінцы, беларусы – 26,6 тысяч, немцы – 21,3 тысячы, расіяне – 12,5 тысяч, в'етнамцы – 12,1 тысяча. У далейшай чарговасці ідуць грамадзяне Індыі (9,9), Італіі (8,5), Кітая (8,5), Вялікабрытаніі (6,3) і Іспаніі (5,9).

У мінулым годзе самы вялікі рост іншаземцаў тычыўся грамадзян Украіны (на 35,6 тысяч) і Беларусі (на 5,5 тысяч).

Увагі заслугоўвае таксама рэкордная колькасць брытанцаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Польшчы. У мінулым годзе іх было амаль 1,4 тысячы чалавек, на 120% больш, чым у 2018 годзе.

З дадзеных Упраўлення па справах іншаземцаў вынікае, што надалей найбольшая колькасць іншаземцаў мае дазволы на часовае прыбыванне – максімальна на тры гады. Каля 57% іншаземцаў – гэта асобы ва ўзросце 20-39 гадоў, амаль 26% – 40-59 гадоў, а 12% ніжэй за 20 гадоў.

ав