Беларуская Служба

Двое палякаў, падазраваныя ў забойстве зубра, пачулі абвінавачанні

03.02.2020 16:09
За галаву зубра мужчыны зарабілі 1,5 тысячы злотых.
 1919         .
У 1919 годзе ў Польшчы знік апошні зубр у дзікай прыродзе. Capri23auto/pixabay.com/CC0

Двое палякаў, падазраваныя ў забойстве зубра ў Дамбрувне на Памор’і, пачулі абвінавачанні. Жывёлу з адрэзанай галавой знайшлі ў лесе ў лістападзе мінулага году. За забойства зубра адкажа 21-гадовы Рэмігіюш Ц. Другі мужчына, Пшэмыслаў П., дапамагаў яму перавозіць адрэзаную галаву – гаворыць пракурор у Лемборгу Патрык Вэгнер:

- Браканьерствам яны займаліся ўжо некаторы час. Калі зубр быў забіты, яны вырашылі разам адрэзаць яму галаву і прадаць як трафей.

Пшэмыслаў П. гаварыў, што галава зубра – гэта вельмі каштоўны трафей сярод браканьераў, паколькі гэта велізарная рэдкасць, а кліентаў хапае. За галаву зубра мужчыны зарабілі 1,5 тысячы злотых (357 еўра).

За забойства зубра пагражае да 2 гадоў турмы. У Польшчы жыве каля 2 тысяч асобнікаў. Гэтая жывёла знаходзіцца пад аховай.

ав