Прэзідэнт Анджэй Дуда абяцае падтрымаць намаганні Паўночнай Македоніі далучыцца да ЕЗ. Прэзідэнт гэтай краіны Стэво Пэндароўскі знаходзіцца з візітам у Польшчы.
Пасля перамоваў польскі прэзідэнт гаварыў, што разлічвае на хуткі пачатак перамоваў аб далучэнні:
- Еўразвяз з’яўляецца прывабным праектам. Ёсць чарговыя краіны, якія хочуць да звязу далучыцца. Такія планы ёсць у македонскага грамадства. Гэтага таксама хоча прэзідэнт і ўлады. Першым этапам з’яўляюцца перамовы аб далучэнні. Я б хацеў, каб яны распачаліся. Я запэўніў прэзідэнта аб нашай падтрымцы.
Гэта першы афіцыйны візіт прэзідэнта Паўночнай Македоніі ў Польшчы з 2007 году. Кіраўнікі краін размаўлялі пра двухбаковыя адносіны, гандлёвы абмен і інтэграцыю Паўночнай Македоніі са структурамі НАТА і ЕЗ.
ав