Беларуская Служба

Сёння 24-ы раз адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з ракам

04.02.2020 17:12
Лозунг сёлетніх урачыстасцяў – «Я ёсць. Буду».
Акцыя "Белая субота" ў рамках Сусветнага дня барацьбы з ракамPAP/Marcin Obara

Доктар Януш Мэдэр з Нацыянальнага інстытуту анкалогіі падкрэслівае, што гэтыя словы з’яўляюцца сімвалічнымі і гавораць пра тое, на колькі здароўе залежыць ад самога чалавека:

- Ад службы аховы здароўя залежыць 15-20%. Больш за 50% залежыць ад нас саміх. Можна пазбегнуць ракавых захворванняў у 30-50%, калі б людзі хацелі памяняць свой стыль жыцця. Заахвочваю пазнаёміцца з Еўрапейскім кодэксам барацьбы з ракам, ёсць такая старонка. 12 вельмі простых пунктаў, і толькі б мы прынялі гэта блізка да сэрца. Гэта здаровае харчаванне, фізічная актыўнасць, адмова ад цыгарэт і абмежаванне алкаголю.

Штогод у Польшчы ставіцца каля 160 тысяч новых анкалагічных дыягназаў. Амаль 100 тысяч пацыентаў памірае.

ав