Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці выдаў успаміны дэпартаваных у Сібір

07.02.2020 13:09
Публікацыя прысвечана трагічнаму лёсу тысячаў палякаў, якіх савецкія ўлады выслалі ў Сібір ці Казахстан.
"Як выжыць"Вокладка са Старонкі IPN

Інстытут нацыянальнай памяці прэзентаваў публікацыю «Як выжыць. Савецкія дэпартацыі з Бельскага павету 1940-1941. Сведчанні сасланых» («Sztuka przetrwania. Deportacje sowieckie z powiatu bielskiego 1940-1941. Relacje zesłańców»). Яны прысвечана трагічнаму лёсу тысячаў палякаў, якіх савецкія ўлады выслалі ў Сібір ці Казахстан.

10 лютага спаўняецца 80 гадоў з пачатку масавых дэпартацый. Сярод іх была двухгадовая Крысціна Лабан з цяжарнай маці:

- Мама казала, што было як раз 10 лютага. Адразу вазілі коньмі ў Ліду на цягнік. На вуліцы было 40 градусаў марозу. Мяне малую везлі ў санях. Мама была цяжарная другім дзіцём.

Публікацыя Інстытуту нацыянальнай спадчыны не з’яўляецца навуковым выданнем. У ім сабраныя 12 сведчанняў дэпартаваных у 1940-1941 годзе. «Гэта вельмі шакуючыя аповеды, якія паказваюць дэпартацыю не толькі палякаў, бо рэпрэсіі закранулі і іншыя нацыянальнасці. Яны закранулі беларусаў, украінцаў, габрэяў, хоць пераважна палякаў», – адзначыў намеснік дырэктара Інстытута нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма.

ав