Сейм Польшчы прыняў спецзакон аб COVID-19, які прадугледжвае канкрэтныя вырашэнні, звязаныя з прадухіленнем, супрацдзеяннем і барацьбой з каронавірусам.
Прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер сказаў у Дзяржаўным тэлебачанні, што спецзакон быў патрэбны, каб адпаведна рэагаваць на пагрозы, звязаныя з каронавірусам. Ён станоўча ацаніў тое, што большасць дэпутатаў змагла пераадолець палітычныя падзелы:
- Учора закон, прадстаўлены ўрадам, пасля паправак, згодна ўнесеных на камісіі, прыняты пераважнай часткай дэпутатаў Сейму. Думаю, калі ўчора Грамадзянская кааліцыя і Саюз левых сіл падтрымалі законапраект, то ў Сенаце не будзе пратэстаў. Таму закон трапіць непасрэдна да прэзідэнта. Думаю, што на гэтым тыдні закон будзе прыняты.
Прэс-сакратар ураду падкрэсліў, што закон мае папераджальны характар і патрэбны на выпадак, калі б у Польшчы паявілася пагроза, звязаная з эпідэміяй каронавірусу.
ав