Санітарны кантроль на межах уводзіць польскі ўрад. У першую чаргу правяраюцца аўтобусы і мікрааўтобусы на мяжы з Нямеччынай і Чэхіяй, паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
- На працягу бліжэйшых сутак будзем пашыраць кантроль і на іншыя КПП.
Кантроль вядзецца, напрыклад, у Калбаскове на заходняй мяжы. У працэдуры задзейнічаны памежнікі, паліцыя і парамедыкі. Перш за ўсё яны правяраюць тэмпературу пасажыраў, – распавёў ваявода Заходнегпаморскага ваяводства Томаш Хінц.
- Калі ў кагосьці тэмпература перавышае 38 градусаў, просім інфармацыю, адкуль ён вяртаецца, як называецца і хуткая вязе яго ў бліжэйшы шпіталь па вуліцы Арконьскай у Калбаскове. Там паставілі палаткі, якія падрыхтаваныя прымаць большую колькасць чалавек.
Пасажыры і кіроўцы запаўняюць таксама бланкі, у якіх пішуць свой нумар тэлефону, адрас, куды едуць ці адкуль вяртаюцца.
Да ўчора ў Польшчы было 17 заражаных каронавірусам. Стан здароўя некаторых з іх вельмі сур’ёзны, адзначае міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
- Гэтыя лічбы растуць і нам трэба падрыхтавацца на гэта, бо ва ўсіх іншых краінах яны павялічваюцца і мы ўсведамляем, што на працягу бліжэйшых дзён рост будзе хуткі.
Сёння прэзідэнт Анджэй Дуда склікаў паседжанне Бюро нацыянальнай бяспекі, у склад якога ўваходзяць таксама прадстаўнікі палітычнай апазіцыі.
яс