Беларуская Служба

Урад Польшчы зачыняе ўстановы асветы і адукацыі

11.03.2020 11:30
«Назіраючы за хваробай, у паразуменні з экспертамі, карыстаючыся вопытам іншых дзяржаў, мы вырашылі дзейнічаць на апераджэнне».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneBen_Kerckx/pixabay

У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса ўрад вырашыў закрыць усе навучальныя ўстановы на два тыдні. Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што поўнасцю школы і дзіцячыя садкі будуць зачыненыя, пачынаючы з панядзелка, але ўжо з заўтрашняга яны будуць недаступныя для «адукацыйнага працэсу», бо не ўсе бацькі змогуць так хутка арганізаваць дагляд за сваімі дзецьмі:

-Назіраючы за хваробай, у паразуменні з экспертамі, карыстаючыся вопытам іншых дзяржаў, мы вырашылі дзейнічаць на апераджэнне. Учора падчас дыскусіі ў Еўрапейскай Радзе было бачна, што іншыя дзяржавы прымаюць падобныя рашэнні.

Рашэнне аб закрыцці ўстановаў адукацыі і асветы на бліжэйшыя два тыдні было прынята падчас пасяджэння Урадавай групы па пытаннях урэгулявання крызісных сітуацый.

IAR/эж