Частата набажэнстваў у касцёлах павінна быць павялічана. Такія вынікі ўчорашняй сустрэчы прэм'ера Польшчы з прадстаўнікамі рэлігійных абʼяднанняў, якія дзейнічаюць у краіне. Пра гэта распавёў у Трэцяй праграме Польскага радыё прэс-сакратар урада Пётр Мюлер.
Прэсавы сакратар падкрэсліў, што большая колькасць набажэнстваў азначае меншую колькасць людзей у храме:
-Гэта напэўна лепшы крок, чым адсутнасць любых захадаў. Хачу нагадаць, што Катэхізіс Каталіцкага касцёлу ў адпаведных сітуацыях дазваляе ўдзельнічаць у святых набажэнства на адлегласці, напрыклад, пры дапамозе радыё ці тэлебачання.
Станам на раніцу 12 сакавіка ў Польшчы налічвалася 44 выпадкі захворвання караніврусам. Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі паведаміў, што хутка ў краіне іх будзе 100, а праз тыдзень, лік хворых можа дасягнуць тысячы. Лукаш Шумоўскі таксама звярнуўся да людзей сталага ўзросту з просьбай выкарыстоўваць магчымасць удзельнічаць у імшы праз сродкі масавай інфармацыі.
IAR/эж