У сувязі з рашэннем аб прыпыненні выкладчыцкай дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў Галоўная санітарная інспекцыя Польшчы рэкамендуе студэнтам і аспірантам пакінуць студэнцкія інтэрнаты. Пра гэта паведаміла Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі.
У сераду віцэ-прэм'ер, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін прыняў рашэнне аб прыпыненні заняткаў
у польскіх ВНУ з 12 па 25 сакавіка. Тым часам многія ўніверсітэты ў Польшчы прыпынілі размяшчэнне новых людзей у інтэрнатах, а таксама дамы студэнтаў былі зачыненыя для наведвання.
Усяго ў Польшчы станам на раніцу 13 сакавіка пацверджаны 61 выпадак заражэння каранавірусам, адзін чалавек памёр. 384 чалавекі шпіталізаваныя, 2 736 знаходзяцца пад каранцінам а 14 841 пад эпідэміялагічным наглядам.
PAP/эж