Беларуская Служба

У Радаме дабрачынным забегам ушаноўваць памяць Яна Паўла ІІ

17.05.2020 10:16
Увесь прыбытак ад унёскаў за ўдзел у забегу будзе накіраваны на падтрымку дома-інтэрнтата гораду Радам.
Jan Paweł II
Jan Paweł IIArchiviFarabola/EAST NEWS

«Жыццё на сто» – гэта лозунг дабрачыннага бегу, які арганізуецца сёння, 17 траўня, Акадэмічным пастырствам у Радаме і грамадствам аб'яднанне «Бягі Радам». Забег ладзіцца з нагоды стагоддзя святога Яна Паўла ІІ.

Бегчы можна дома, у двары ці ў лесе. Не абавязкова сёння, таму што на пераадоленне дзесяці кіламетраў ёсць тры тыдні. Самае галоўнае – ідэя праекту і яго мэта, – тлумачыць адзін з арганізатараў сабе «Жыццё на сто» ксёндз Марʼюш Вольф:

-Я сабе не ўяўляю як у такі складаны час інакш святкаваць стагоддзя папы. Не трэба ніякіх плакатаў, ці помнікаў! Па-першае, мы камусьці дапаможам. А па-другое, праз фізічную актыўнасць мы засведчым павага да жыцця.

Увесь прыбытак ад унёскаў за ўдзел у забегу будзе накіраваны на падтрымку дома-інтэрнтата гораду Радам, пра ўтрыманцаў якога, клапоцяцца манашкі.

Караль Вайтыла пазней папа рымскі Ян Павел ІІ нарадзіўся 18 траўня 1920 года ў горадзе Вадавіцы, што на поўдні Польшчы. У панядзелак, 18 траўня Польшча адзначае стагоддзе свайго папы.

IAR/эж

39 гадоў таму адбыўся замах на польскага Біскупа Рыму

13.05.2020 13:58
На думку суддзі Фэрдынанда Імпасімато, які вёў справу замаху на Папу ў Італіі, сляды няўдалага забойства Яна Паўла ІІ адназначна вядуць ў Маскву.

Службам бяспекі не падабаліся кантакты Караля Вайтылы з моладдзю

17.05.2020 11:48
Гэта была адна з прычын, чаму за ім вялі слежку з самых ранніх гадоў.

Прэзідэнцкая пара ініцыявала акцыю чытання твораў Яна Паўла II

16.05.2020 12:00
У рамках праекту, які ладзіцца з нагоды стагоддзя  Караля Вайтылы, прэзідэнт разам з жонкай прачыталі ўрыўкі твору «Памяці і тоеснасці».