Беларуская Служба

39 гадоў таму адбыўся замах на польскага Біскупа Рыму

13.05.2020 13:58
На думку суддзі Фэрдынанда Імпасімато, які вёў справу замаху на Папу ў Італіі, сляды няўдалага забойства Яна Паўла ІІ адназначна вядуць ў Маскву.
Аўдыё
  • Ян Павел II прыпісваў сваё ацаленне Маці Божай Фацімскай, бо замах адбыўся ў гадавіну абвяшчэння «Трох таямніцаў Фацімы».
Zamach na Jana Pawła II.
Zamach na Jana Pawła II.PAP/CAF

 13 траўня 1981 года ў 17.19 ў момант, калі Папа рымскі Ян Павал ІІ уехаў на Плошчу свято Пятра ў Ватыкане, ён быў цяжка паранены стрэламі з пісталету. Увесь свет здрыгануўся ад навіны пра замах на Біскупа Рыму.

Замахоўцам быў грамадзянін Турэччыны Мехмед Алі Агджа. Як высветлілася падчас следства, Агджа быў звязаны са спецслужбамі Балгарскай Народнай Рэспублікі. Варта прыгадаць, камуністычная Балгарыя была адным з самых блізкіх і адданых Маскве чальцоў сацыялістычнага лагеру. Менавіта спецслужбы гэтай краіны прыгатавалі дэталёвы план забойства папы паляка Яна Паўла ІІ.

У 1980 годзе, змяняючы пашпарты, Агджа дабраўся да Рыму, дзе яму дапамагалі тры камуністычная «сексоты». Усёй аперацыяй кіраваў балгарскі ваенны аташэ ў Рыме Зіла Васільеў. Замах на Папу павінен быў суправаджацца яшчэ і моцным выбухам. Паніка і разгубленасць павінны былі дазволіць забойцу дабрацца да амбасады БНР і там захавацца.

13 траўня 1981 года, Агджа і памагатыя размясціліся на Плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Яны чакалі на прыбыццё Яна Паўла ІІ. Калі пантыфік з'явіўся па плошчы і спыніўся каб блаславіць натоўп, нападнік выстраліў у яго чатыры разы. Калі Ян Павел ІІ ўпаў на падлогу аўтамабіля, Агджа паспрабаваў выкінуць пісталет і ўцячы, але быў схоплены кіраўніком службы аховы пантыфіка Каміло Чыбіні. Усе чатыры кулі трапілі ў Яна Паўла ІІ, дзве ў жывот і па адной у плячо і руку.

Параненага Біскупа Рыму неадкладна даставілі ў клініку «Джэмелі», дзе яму была праведзена аперацыя, якая цягнулася некалькі гадзінаў.

Ян Павел II прыпісваў сваё ацаленне Маці Божай Фацімскай, бо замах адбыўся ў гадавіну абвяшчэння «Трох таямніцаў Фацімы». 13 траўня 2000 года Ватыкан раскрыў трэцюю частку «Фацімскім таямніцаў», якая прадказвала праліццё пакутніцкай крыві Папам рымскім.

Відавочцам замаху на Яна Паўла II быў брат Каміль, баніфрат з Польшчы, якія быў асабістым медбратам пантыфікам. Менавіта баніфрат суправаджаў параненага Святога Айца па дарозе ў лякарню. Пазней брат Каміль успамінаў тыя часіны:

-Папа ехаў і бласлаўляў натоўп, сціскаў вернікамі рукі, браў малых і бласлаўляў іх. У пэўны момант я пачуў стрэлы. Я пачуў толькі два стрэлы. Магу сто тысяч разоў паклясціся ў гэтым – пачуў толькі два стрэлы. Папа паволі асунуўся на падлогу машыны, а ксёндз Дзівіш паспеў схапіць яго за плечы, падтрымліваў яго.

Кардынал Станіслаў Дзівіш, тады асабісты сакратар Святога Айца і прэфект Папскага дому, падчас замаху знаходзіўся побач з Янам Паўлам II. У 2014 годзе кардынал Дзівіш узгадваў, што для ўсіх здарэнне стала вялікі шокам:

- Папярэджання былі і яны паступалі з розных бакоў – нешта можа стацца. Але ніхто не мог чакаць, што чалавека, які заклікае да паразумення, да любові напаткае нешта падобнае.

Даведаўшыся аб тэракце, большасць радыёстанцыяў свету перапынілі праграму і пачалі паведамляць аб стане здароўя Папы. Па ўсёй Польшчы пачаліся малітвы і начныя чуванні аб здароўі Яна Паўла ІІ. Увечары 13 траўня 1981 у Кракаве забіў звон Жыгімонта.

Гэтыя драматычныя моманты суправаджаліся невядомасцю – ці Папа ацалее, выжыве. У 2008 годзе ксёндз Богдан Бартолд, тагачасны рэктар царквы святой Анны ў Варшаве, успамінаў, што ў сярэдзіне траўня 1981 года палякі перажывалі вельмі цяжкія хвіліны:

-Я быў тут, у Варшаве, на Кракаўскім прадмесце. У касцёле святой Анны сабраўся агромністы натоўп. Для палякаў, для польскай моладзі гэты былі вельмі складаная хвіліны – паміраў кардынал Стэфан Вышынскі, тады ён быў ўжо вельмі знямоглы і цяжка паранены Ян Павел ІІ. Я памятаю малітву маладзёнаў, яна крычалі, – «Божа, ратуй папу для нас, ён нам патрэбны!». Бог пачуў і даў яшчэ многа гадоў нашаму Святому Айцу!

Нават пасля гэтых драматычных падзеяў Ян Павел ІІ выказаўся небывалай моцай духа і пасля сустрэчы з Агджой у турме прабачыў яго.

Хаця Алі Агджа быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення, на просьбу Яна Паўла ІІ тэрарыст быў памілаваны ў 2000 годзе, і пазней дэпартаваны ў Турэччыну, дзе зноўку быў асуджаны за забойства тамтэйшага журналіста.

Усе абставіны і перадумовы замаху дагэтуль не сталі вядомыя шырокай грамадскасці. На думку суддзі Фэрдынанда Імпасімато, які вёў справу замаху на Папу ў Італіі, сляды няўдалага забойства Яна Паўла ІІ адназначна вядуць ў Маскву.

Адной з галоўных гіпотэзаў прычыны замаху, быў вялікі ўплыў Яна Паўла ІІ на грамадска-палітычныя працэсы ва Усходняй Еўропе, а перад усім, у камуністычнай Польшчы.

Пасля Перабудовы і калапсу СССР, у 1990-я гады зʼявілася інфармацыя, якая пацвярджала факт таго, што савецкія спецслужбы кансультавалі сваіх калегаў з БНР і ГДР па пытанні забойства Яна Паўла ІІ.

Слухацей аўдыё!

IAR/эж