Беларуская Служба

Польскае радыё прыгадвае папу паляка Яна Паўла ІІ

17.05.2020 14:05
Архіўны запіс дазваляе пачуць, як святы Ян Павел ІІ распавядае пра пачатак навучання на Факультэце філасофіі Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве ў 1938 годзе.
Аўдыё
  • Архіўны запіс дазваляе пачуць, як святы Ян Павел ІІ распавядае пра пачатак навучання на Факультэце філасофіі Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве ў 1938 годзе.
Ян Павел ІІShutterstock.com /giulio napolitano

Напярэдадні стагоддзя з дня нараджэння Караля Вайтылы Польскае радыё ў адмысловай праграме вяшчання ўзгадвае вялікага паляка. Архіўны запіс дазваляе пачуць, як святы Ян Павел ІІ распавядае пра пачатак навучання на Факультэце філасофіі Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве ў 1938 годзе:

-У маёй памяці глыбока запісаўся адзін год навучання, апошні год міру: універсітэцкі асяродак, прозвішчы прафесараў, вучням якіх я меў шчасце быць. Памятаю абліччы маіх аднакурснікаў і аднакурсніц, з большасцю якіх, мяне раздзялілі падзеі 1939-45 гг. Прагну падзякаваць ім за ўсё тое, што я вынес з паланістыцы Ягелонскага ўніверсітэту.

17 траўня ўвечары, напярэдадні сотай гадавіны з дня нараджэння святога Яна Паўла II  яго былы сакратар, кардынал Станіслаў Дзівіш, выступіць з тэлевізійным пасланнем палякам. Заўтра раніцай Польскае радыё будзе трансляваць у прамым эфіры імшу з Ватыкана, якую правядзе папа Францішак.

Караль Вайтыла пазней папа рымскі Ян Павел ІІ нарадзіўся 18 траўня 1920 года ў горадзе Вадавіцы, што на поўдні Польшчы. У панядзелак, 18 траўня Польшча адзначае стагоддзе свайго папы.

IAR/эж

39 гадоў таму адбыўся замах на польскага Біскупа Рыму

13.05.2020 13:58
На думку суддзі Фэрдынанда Імпасімато, які вёў справу замаху на Папу ў Італіі, сляды няўдалага забойства Яна Паўла ІІ адназначна вядуць ў Маскву.

Службам бяспекі не падабаліся кантакты Караля Вайтылы з моладдзю

17.05.2020 11:48
Гэта была адна з прычын, чаму за ім вялі слежку з самых ранніх гадоў.

Да стагоддзя Яна Паўла II Польскае радыё выпусціла альбом «Я быў з вамі»

15.05.2020 15:54
Упершыню менавіта Польскае радыё аб’яднала словы святара са словамі паэта.

Прэзідэнцкая пара ініцыявала акцыю чытання твораў Яна Паўла II

16.05.2020 12:00
У рамках праекту, які ладзіцца з нагоды стагоддзя  Караля Вайтылы, прэзідэнт разам з жонкай прачыталі ўрыўкі твору «Памяці і тоеснасці».