Беларуская Служба

З Варшавы адправілася гуманітарная дапамога для Заходніх Балканаў

26.05.2020 12:18
Нядаўна падобную дапамогу Міністэрства замежных спраў выслала ў Беларусь.
              .
Польскі ўрад перадаў шасці краінам з гэтага рэгіёну Еўропы дапамогу ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. PAP/Tomasz Gzell

Польскі ўрад перадаў шасці краінам з гэтага рэгіёну Еўропы дапамогу ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса.

-Слова салідарнасць можа быць ключом да сённяшняй сустрэчы. Польшча ў гэтыя цяжкія часы аказвае міжнародную салідарнасць рознымі спосабамі і на працягу многіх тыдняў. Сёння мы сустрэліся, каб сімвалічна адправіць транспарт, якія едзе ў шэсць краін – Сербію, Чарнагорыю, Паўночную Македонію, Боснію і Герцагавіну, Косава і Албанію, – сказаў віцэ-міністр замежных спраў Шыман Шынкоўкі вэль Сэнк.

Польшча перадала больш за 70 тон розных сродкаў асабістай абароны. Канвой павінен прыбыць у месца прызначэння на працягу некалькіх дзён.
За падтрымку ў цяжкім часе эпідэміі польскаму ўраду дзякаваў амбасадар Сербіі ў Польшчы Нікаля Зуровац:

-Гэтая дапамога вельмі важная ў моманце, калі цэлы свет мае клопаты з каранавірусам. Гэтая дапамога дадаткова ўзмацніць сувязі паміж нашымі народамі. Яшчэ больш важнай за гуманітарную дапамогу з’яўляецца салідарнасць, якую Польшча аказвае нашаму рэгіёну.

Польшча выслала ахоўныя камбінезоны, маскі, сродкі для дэзынфекцыі. Нядаўна падобную дапамогу Міністэрства замежных спраў выслала ў Беларусь.

ав

Польшча накіравала ў Беларусь гуманітарную дапамогу

24.04.2020 13:25
Пяць фураў вырушылі ў Гродна, а потым у Мінск. У фурах знаходзіцца 80 тысяч літраў дэзынфекцыйных срордкаў, 100 тысяч масак.

Польшча выдаткавала 90 млн еўра на гуманітарную дапамогу, дзеля барацьбы з эпідэміяй

20.05.2020 08:07
Польская дапамога была накіраваная ў больш за 50 краінаў свету, у тым ліку ў Беларусь і ва Украіну.