Беларуская Служба

Да польскіх прадпрымальнікаў трапіла больш за 16 мільярдаў еўра

05.06.2020 11:34
Сродкі, у першую чаргу, запэўнілі прадпрымальнікам фінансавую ліквіднасць, а працаўнікам выплату зарплат.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Да польскіх прадпрымальнікаў трапіла больш за 75 мільярдаў злотых (16 мільярдаў еўра) у рамках антыкрызіснай дапамогі. Пра гэта паінфармавала ў Польскім радыё 24 міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг. Сродкі, у першую чаргу, запэўнілі прадпрымальнікам фінансавую ліквіднасць, а працаўнікам выплату зарплат – зазначыла міністр:

-Сёння мы не кажам пра колькасць складзеных заяў, а іх каля 6 мільёнаў, паколькі сёння эфектам з’яўляюцца выплачаныя сродкі. Яны пералічваюцца кожны дзень. Выплачаныя грошы на ўзроўні 80%.

Паводле міністр, урад вельмі хутка прадпрыняў папераджальныя крокі ў сітуацыі пандэміі. Падрыхтаваў прылады для ратавання месцаў працы і гаспадаркі, дзякуючы чаму прадпрыемствы і працаўнікі атрымалі сродкі.

ав