Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы сустракаецца з кіраўнікамі V4

05.06.2020 14:22
1 ліпеня Польшча пераймае старшынства ў Вышаградскай групе.
Яцэк Чапутовіч і Іван КорчакPAP/Piotr Nowak

У планах размовы пра бюджэт ЕЗ, адкрыццё межаў і супрацу ў рамках Вышаградскай групы – міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч распачаў візіт у Славакію. Там ён сустракаецца з кіраўніком славацкай дыпламатыі Іванам Корчакам.

Польшча пераймае старшынства ў Вышаградскай групе 1 ліпеня. У апошнім часе Яцэк Чапутовіч прадстаўляе чальцам V4 прапановы на бліжэйшыя месяцы. Кіраўнік польскай дыпламатыі на мінулым тыдні зноў пачаў лятаць на замежныя сустрэчы пасля перапынку, выкліканага эпідэміяй. У апошнія дні ён наведаў Прагу, Будапешт і Талін.

Вышаградская група была створаная ў 1991 годзе. У яе склад уваходзяць Польшча, Венгрыя, Чэхія і Славакія. Яе мэта – гэта інфраструктурная, фінансавая і палітычная супраца ў рамках Еўразвязу і НАТА.

ав