У Польшчы колькасць грамадзян, заражаных каранавірусам SARS-CoV-2, павялічылася на 219 чалавек. У выніку наступстваў хваробы COVID-19, якая можа развіцца ў выніку заражэння SARS-CoV-2, памерлі чатыры пацыенты. Такім чынам, агульная колькасць заражаных у Польшчы склала 26 тыс. 780 чалавек, а смяротных ахвяр – 1161.
З пачатку эпідэміі выздаравела 12 998 грамадзян, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
вс