Беларуская Служба

У Польшчы фірма не заплаціць падатку, калі накіруе яго на развіццё альбо інвестыцыі

17.06.2020 14:01
Польшча плануе ўвесці значныя змены ў сістэме падаткаабкладання фірм
Аўдыё

Польшча плануе ўвесці значныя змены ў сістэме падаткаабкладання фірм, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі. У прыватнасці, у выпадку падатку на прыбытак плануецца ўвесці гэтак званы «эстонскі падатак». Эстонская мадэль заключаецца ў тым, што фірма не плаціць падатку на прыбытак у выпадку, калі яго прызначае на інвестыцыі і развіццё кампаніі. Падатак аднак прыйдзецца заплаціць, калі фірма вырашыць выплаціць прыбытак уладальнікам.

Паводле Матэвуша Маравецкага, новаўвядзенні павінны стаць імпульсам для развіцця кампаніяй, якія хочуць працаваць і інвеставаць у Польшчы.

У Эстоніі згаданая разнавіднасць падатку паспяхова ўжо дзейнічае 20 гадоў. У Польшчы новым падаткам могуць скарыстацца фірмы, гадавы абарот якіх не перавышае 50 млн злотых (больш за 11 млн еўра). Паводле падлікаў, новаўвядзеннем магло б скарыстацца 97% кампаніяй, якія працуюць на польскім рынку. У гадавым маштабе польскі бюджэт недаатрымаў бы 5 млрд злотых (больш за 1 млрд 130 млн еўра) з падатку на прыбытак, які б быў накіраваны на развіццё і інвестыцыі ў кампаніях.

Плануецца, што новаўвядзенне ўступіць у сілу з пачаткам 2021 года.

вс