Беларуская Служба

Кіроўца аўтобуса, які ўпаў з эстакады, быў пад уплывам амфетаміну

26.06.2020 13:16
У кабіне вадзіцеля паліцыя знайшла таксама наркотыкі.
      S8  .    , 20
Аўтобус зваліўся з эстакады на трасе S8 у Варшаве. Ёсць адна смяротная ахвяра, 20 чалавек параненыяPAP/Paweł Supernak

Кіроўца аўтобуса, які ў чацвер стаў прычынай аварыі ў Варшаве, зваліўшыся з эстакады, знаходзіўся пад уздзеяннем амфетаміну. Гэта пацвердзіў аналіз крыві. У цяперашні час кіроўца знаходзіцца ў шпіталі, за ім сочаць паліцыя. У кабіне аўтобуса паліцыя выявіла таксама мяшочак з наркотыкамі. Справу вядзе пракуратура.

Як паведаміла прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве Міраслава Хыр, расследаванне вядзецца адносна ДТЗ, следствам якога стала гібель чалавека. За гэта пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 12 гадоў.

У чацвер, 25 чэрвеня, у Варшаве адбылося ДТЗ з гарадскім аўтобусам, які прабіў агароджу і зваліўся з эстакады на трасе S8. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў і 22 пацярпелі, у тым ліку чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.

Па словах суразмоўцаў тэлеканала TVP Info, кіроўца аўтобуса, малады мужчына, быў «моцна пад кайфам».

ав