Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эпіскапат Польшчы заклікае надзяваць маску ў касцёле

27.06.2020 12:03
Арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі прапануе, каб маскі ў касцёлах надзявалі не толькі вернікі, але і святары, якія служаць імшы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Benoist

Старшыня Канферэнцыі эпіскапаты Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гaндэцкі (Stanisław Gądecki) звярнуўся з просьбай выконваць санітарныя абмежаванні ў часе вакацыяў, у тым ліку закрываць рот і нос падчас набажэнстваў.

У спецыяльным лісце, адрасаваным вернікам, арцыбіскуп папярэджвае, што час водпускаў можа адмоўна пауплываць на захаванне правілаў бяспекі, звязаных з пандэміяй каранавіруса. Ён нагадаў, што „эпідэмія не скончылася”.

Станіслаў Гандэцкі заклікаў, каб маскі ў касцёлах надзявалі не толькі вернікі, але і святары, якія служаць імшы. Ён таксама звярнуў  увагу на неабходнасць дэзінфекцыі рук і захавання дыстанцыі.

Старшыня  Канферэнцыі эпіскапаты Польшчы таксама пажадаў усім паспяховага і бяспечнага адпачынку падчас вакацыяў.

аз