Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі (ФОТА)

27.06.2020 15:02
За пошні месяц гэта ўжо трэцяя акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі ў Варшаве.
     i, .
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусi, Варшава.Здымак: Эдуард Жолуд/Праграма для замежжа

А поўдні 27 чэрвеня ў Варшаве пачалася акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

На мерапрыемстве прысутнічаў наш рэдакцыйны калега Эдуард Жолуд:

- Акцыя пачалася ў сымвалічын месцы, то бок ля помніка генералу Тадэвушу Касцюшку – гістарычнай постаці, якая аб’ядноўвае два народы - польскі і беларускі. У мерапрыемстве ўдзельнічала прыкладна некалькі соцен чалавек, якія выказвалі салідарнасць з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі, што набралі моцы з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі ў краіне, то бок месяц таму. Людзі выкрыквалі традыцыйныя лёзунгі „Жыве Белaрусь”, а таксама новыя.

На мітынгу прысутнічалі, як белярусы, якія жывуць у Польшчы, так і палякі, а таксама шэраг польскіх палітыкаў. У прыватнасці дэпутат Сейма Ежы Галіцкі і спэцдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Прадстаўніца ААН падчас свайго выступу на мітынгу заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пераслед палітычных апанентаў. Акцыя праходзіла спакойна без надзвычайных здарэнняў.

Эдуард Жолуд нагадвае, што за пошні месяц гэта ўжо трэцяя акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі ў Варшаве.

эж/аз

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусi, Варшава/Здымак: Эдуард Жолуд/Праграма для замежжа Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусi, Варшава/Здымак: Эдуард Жолуд/Праграма для замежжа