28 чэрвеня 1956 года рабочыя Заводу імя Сталіна ў Познані распачалі забастоўку і арганізавалі вулічную дэманстрацыю.
У чэрвені 1956 года ўпершыню ў ПНР рабочыя зладзілі генеральную забастоўку і выйшлі на вуліцы, дэманструючы незадаволенасць і нязгоду з сітуацыяй у краіне. У руках познаньскія рабочыя трымалі лозунгі: «Мы хочам свабоды», «Мы хочам хлеба», «Мы хочам рэлігіі ў школах».
Падчас паўстання рабочых у Познані напрыканцы чэрвені 1956 года загінулі 57 чалавек – 49 пратэстоўцаў, сярод іх – 13-гадовы хлопчык Ромэк Стшалкоўскі і восем супрацоўнікаў сілавых структур. Камуністычная ўлада падавіла паўстанне рабочых, выкарыстоўваючы самалёты, танкі і агнястрэльную зброю.
IAR/эж