143 вучні з ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім і ў Гайнаўцы пісалі ў панядзелак абавязковы ў гэтых школах выпускны экзамен па беларускай мове.
Экзамен па беларускай мове праходзіць па падобнай схеме як іспыт па польскай. Моладзь рабіла заданні да публіцыстычнага тэксту, пісала сачыненне ці аналізавала верш. На ўсё выпускнікі мелі 170 хвілін.
Настаўніца беларускай мовы Анна Дземянюк адзначыла, што іспыт быў ні цяжкі, ні лёгкі. Адно з заданняў тычылася творчасці Літаратурнага таварыства Белавежа, іншае - «Пінскай шляхты» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Паводле настаўніцы, заданні на выпускным экзамене былі вельмі разнастайныя: цытаванні, пошук інфармацыі ў тэксце, самастойная праца. -Мы такія рэчы рабілі і практыкавалі на ўроках, – дадала Анна Дземянюк.