Беларуская Служба

Залевы абрынуліся на Варшаву

30.06.2020 09:01
Былі затопленыя часткі цэнтральнага чыгуначнага вакзалу Варшавы, а таксама цэнтральная Плошча Трох Крыжоў.
Падтапленні ў цэнтры Варшавы Photo: PAP/Wojciech Olkuśnik

 Пажарныя Варшавы былі выкліканыя каля 500 разоў, бо дарогі, падвалы і падземныя гаражы аказаліся затопленыя ў выніку моцных залеваў, які прайшлі ў Варшаве ў панядзелак, 29 чэрвеня.

Светлафоры адключыліся ў многіх раёнах польскай сталіцы, што яшчэ больш пагоршыла сітуацыю. Былі затопленыя часткі цэнтральнага чыгуначнага вакзалу Варшавы, а таксама цэнтральная Плошча Трох Крыжоў і ўчасткі транспартных артэрый – Траса Лазенкоўская і вуліца Жвіркі і Вігуры. Некаторыя машыны глохлі, бо вада паднялася да паловы вышыні колаў.

Прэм'ер-міністр Польшча Матэвуш Маравецкі загадаў пажарным ды экстраным службам іншым службам зрабіць усё магчымае для барацьбы з паводкай.

PAP/эж