Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Новае прэзідэнцкае апытанне: зацятая барацьба за прэзідэнтуру

03.07.2020 10:44
Паводле даследавання думкі Ipsos для OKO.press, абодва кандыдаты могуць разлічваць на падобную падтрымку ў другім туры.
.
.andibreit/pixabay.com/CC0

Выбарчая кампанія пераходзіць у вырашальны этап. У СМІ паяўляюцца чарговыя апытанні. Паводле даследавання думкі Ipsos для OKO.press, абодва кандыдаты могуць разлічваць на падобную падтрымку ў другім туры.

У апытанні на Рафала Тшаскоўскага з апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» голас аддалі б 49% апытаных, на дзейснага прэзідэнта, якога падтрымлівае кіроўная партыя «Права і справядлівасць», 48%. 3% сказалі, што яшчэ не ведаюць на каго прагаласуюць.

З апублікаванага ўчора на партале onet.pl апытання вынікае, што большыя шанцы на перамогу ў другім туры мае Анджэй Дуда. За яго прагаласавалі б 49% апытаных, а на яго канкурэнта Рафала Тшаскоўскага – 46,4%.

ав