Беларуская Служба

Толькі ў суботу ў Польшчы патанула шэсць чалавек

05.07.2020 10:20
З 1 красавіка 2020 года ў штабе паліцыі зафіксавана 140 тапельцаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Урадавы цэнтр бяспекі паведамляе, што толькі ўчора патанула шэсць чалавек. Трагедыі адбыліся ў мясцовасці Гронды ў Варміньска-Мазурскім ваяводстве, Кіёвец і Лузкі ў Люблінскім ваяводстве, Велюнь у Вялікапольскім ваяводстве ды іншых месцах краіны.

З 1 красавіка 2020 года ў штабе паліцыі зафіксавана 140 тапельцаў.

Урадавы цэнтр бяспекі заклікае на Twitter да асцярожнасці пры адпачынку і нагадвае аб правілах бяспекі на вадзе. Неабходна купацца толькі ў адведзеных для гэтага месцах, нельга ўваходзіць у ваду пасля ўжывання спіртных напояў ці пад уздзеяннем алкагольнага ап'янення, а падчас язды на лодцы, байдарцы ці катамаране неабходна апранаць камізэльку бяспекі. Акрамя таго, цэнтр нагадвае, каб не скакаць у ваду ў невядомых месцах, не бегчы ў ваду разагрэтым, не плаваць на матрацы далёка ад берага, а таксама не ўваходзіць у ваду адразу пасля ежы ды выконваць усе рэкамендацыі выратавальніка.

ІАР ПР/нг