Прэзідэнт Польшчы падпісаў праект папраўкі да Канстытуцыі, якая тычыцца забароны ўсынаўлення дзяцей аднаполымі парамі.
Прэзідэнт Анджэй Дуда адзначыў, што ён прадставіў такі праект, таму што палажэнні Асноўнага закона не забараняюць усынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі.
Анджэй Дуда дадаў, што яго ініцыятыва па ўнясенні папраўкі ў Канстытуцыю заключаецца ў ажыццяўленні палітыкі, накіраванай на абарону сям'і, якую ён праводзіць на працягу апошніх пяці гадоў, і якую ён мае намер працягваць у выпадку паўторнай перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.
Прапанаваныя прэзідэнтам папраўкі будуць унесеныя ў Канстытуцыю, калі іх падтрымае як мінімум 2/3 дэпутатаў і абсалютная большасць сенатараў. Пры актуальным раскладзе палітычных сіл у парламенце прыняцце паправак хутчэй за ўсё немагчымае. Таму многія аглядальнікі лічаць ініцыятыву Дуды элементам перадвыбарчай кампаніі з мэтай прыцягнення кансерватыўных выбаршчыкаў. Яны таксама падкрэсьліваюць, што ў польскай юрыдычнай сістэме ўвогуле адсутнічае паняцце «аднаполая пара».
Нагадаем, у бліжэйшую нядзелю, 12 ліпеня, у Польшчы пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім сустрэнуцца Анджэй Дуда – актуальны кіраўнік дзяржавы і кандыдат кіруючай каталіцка-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», і Рафал Тшаскоўскі – мэр Варшавы і прадстаўнік права-цэнтрысцкай Грамадзянскай кааліцыі.
Штаб Тшаскоўскага згаданую папраўку да Канстытуцыі лічыць тэмай, якая павінна адцягнуць увагу ад больш важных спраў, што пазбягаюць кіруючыя сілы.
вс