Беларуская Служба

У Польшчы выкрыта 205 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2

06.07.2020 15:31
Агулам за час эпідэміі выкрыта 36 тыс. 155 носьбітаў SARS-CoV-2.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneImage by fernando zhiminaicela from Pixabay

У Польшчы выкрыта 205 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2, у тым ліку 49 – у Сілезіі. Згаданы польскі рэгіён актуальна з'яўляецца эпіцэнтрам трансмісіі каранавіруса. Агулам за час эпідэміі выкрыта 36 тыс. 155 носьбітаў SARS-CoV-2. За суткі памерлі чатыры чалавекі, агульная колькасць смяротных ахвяр склала 1521 чалавек.

Пацыенты, якія памерлі за апошнія суткі, былі ва ўзросце ад 79 да 91 года. У большасці з іх былі іншыя хранічныя захворванні.

Выздаравела 23 тыс. 966 пацыентаў, якія хварэлі COVID-19 – згаданая хвароба ўзнікае ў выпадку заражэння каранавірусам.

вс