Беларуская Служба

У чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,1%

06.07.2020 17:05
У чэрвені без працы знаходзілася 1 млн 27 тыс. 100 чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,1% і быў вышэйшы на 0,1% чым у маі, паведаміла Міністэрства па пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы. Паводле ведамства, пасля зняцця абмежаванняў, выкліканых распаўсюджваннем каранавіруса, сітуацыя на рынку працы стабілізавалася.

У чэрвені без працы знаходзілася 1 млн 27 тыс. 100 чалавек. У сваю чаргу колькасць вакансій склала 91 тыс. працоўных месцаў.

вс