Гаспадаром саміту з’яўляецца кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч.
Міністр агучыць галоўныя задачы гадавога старшынства Польшчы, таксама будуць падведзеныя вынікі старшынства Чэхіі – гаворыць прэс-сакратар польскага МЗС Моніка Шатыньска-Люфт:
-Таксама будуць абмяркоўвацца планы старшынства Германіі ў Радзе Еўропы, палітыкі пашырэння Еўразвязу ў кантэксце сітуацыі на Балканах, Усходняга партнёрства, трансатлантычных адносін. Але ў першую чаргу – выхад з крызісу, звязанага з эпідэміяй Covid-19.
Пасля перамоваў дыпламаты ўскладуць кветкі пад помнікам Папы рымскага Яна Паўла ІІ, наведаюць вадавіцкую базіліку і дом Вайтылаў. На месца сустрэчы Вадавіцэ выбраныя невыпадкова – у гэтым годзе мінае сотая гадавіна народзін Папы рымскага Яна Паўла ІІ.
ав