З 1 верасня вучні вернуцца ў польскія школу. Ім давядзецца мыць рукі, але абавязак насіць маскі не будзе. У выключных сітуацыях дырэктар можа часткова або цалкам перанесці навучанне ў Інтэрнэт, вырашыла Міністэрства адукацыі РП.
Міністр адукацыі Дарыюш Пянткоўскі заявіў, што для большасці школ няма ніякіх перашкод пачаць працу з 1 верасня ў такім рэжыме як да пандэміі. Аднак вучні павінны прытрымлівацца правіл асабістай гігіены: мыць рукі пры ўваходзе ў школу і перад ежай, – сказаў міністр.
Дырэктары, настаўнікі і вучні ўжо ведаюць гэтыя правілы. Большасць з іх дзейнічала да летніх канікул, пасля таго, як былі зняты абмежаванні, калі малодшыя дзеці маглі прыйсці ў школы.
Калі рызыка заражэння каранавірусам павялічыцца, то дырэктар, пракансультаваўшы рашэнне з санітарнай інспекцыяй, зможа часткова або цалкам перанесці вучобу ў Інтэрнэт. Сітуацыі, у якіх ён зможа гэта зрабіць, будуць апісаны ў асобных дакументах.
яс