Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр аховы здароўя Польшчы падаў у адстаўку

18.08.2020 16:41
Службоўца зазначыў, што можа спакойна сыходзіць, бо змог пабудаваць сістэму барацьбы з covid-19.
Міністр здароўя Польшчы Лукаш ШумоўскіPAP/Wojciech Olkuśnik

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што сёння сыдзе з пасады.

Пра гэта міністр паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, якая датычыла, між іншым, новых правілаў барацьбы з каранавірусам.

Лукаш Шумоўскі падкрэсліў, што пасля сыходу з міністэрства ён вернецца да функцыі дэпутата і медычнай прафесіі.

- Я нікуды не знікаю, застануся дэпутатам. Вядома, я вярнуся на працы ў шпіталь, каб лячыць пацыентаў.

Чыноўнік дадаў, што даўно збіраўся звольніцца, але заставаўся ў міністэрстве, таму што дамовіўся з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім, на завяршэнне некаторых важных пытанняў, напрыклад, звязаных з кампʼютарызацыяй службы аховы здароўя.

На прэс-канферэнцыі міністр заявіў, што можа спакойна сысці, таму што была пабудавана сістэма барацьбы з covid-19, і пандэмія не прывяла да краху ў эканоміцы.

Лукаш Шумоўскі займаў сваю пасаду з 2018 года.

юл