У самых бедных рэгіёнах свету назіраецца дэфіцыт лекараў і медсясцёр, паведамляе Польская медыцынская місія. Між тым, гэта медработнікі дапамагаюць самым малазабяспечаным у свеце: бедным, ахвярам войнаў і стыхійных бедстваў.
Нагадваем, сёння адзначаем Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі, устаноўлены Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у гонар тых, хто дапамагае патрабуючым у свеце.
Польская медыцынская місія паведамляе, што ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары не хапале амаль 4 мільёнаў лекараў і медсясцёр, а па ўсім свеце - больш за 10 мільёнаў медыцынскіх работнікаў.
Акушэрка з Універсітэцкай бальніцы ў Кракаве, якая праз некалькі дзён накіроўваецца на місію ў Афрыку Юстына Шуміцка(Justyna Szumicka) нагадвае, што ў рамках гуманітарнай дапамогі Польшча адпраўляе ў свет не толькі медыцынскіх работнікаў, але таксама тэхніку.
- Нават у польскіх умовах не хапае спецыялістаў, а ўжо ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары, Азіі і Блізкага Усходу, дзе працуе Польская медыцынская місія, сітуацыя асабліва складаная. Польшча адпраўляе ў гэты рэгіён медыцынскае абсталяванне; накіроўвае спецыялістаў.
Паводле агульных ацэнак, 400 мільёнаў чалавек па ўсім свеце не маюць доступу да асноўнай медыцынскай дапамогі. Адсутнасць доступу да лекараў і спецыялізаванага абсталявання кожны год прычыняецца да смерці 2,5 млн нованароджаных дзяцей.
аз